Газета "Раніца"

“Звонкая раніца-2” у чаканні ўзнагарод
У адным з мінулых нумароў мы пазнаёмілі чытачоў з лідарамі першага этапу. Сёння, натуральна, мы павінны расказаць, хто ж з фіналістаў дасягнуў максімальнага выніку падчас другога этапу.

Нагадаем, што па ўмовах конкурсу музычную кампазіцыю на другі этап юныя спевакі рыхтавалі разам з педагогамі праекта — Настассяй Апановіч, Алесяй Бяляўскай і Кацярынай Паповай. Пры гэтым выканаўцы рыхтавалі не ўсю песню цалкам, а толькі яе паўтарахвілінны фрагмент. З адна го боку, гэта змяншала аб’ём работы, але з другога — у невялічкім фрагменце трэба было выявіць характар падрыхтаванага музычнага нумара. Найлепш з заданнем першага этапу справілася Вольга Даніленка са Слаўгарада Магілёўскай вобласці, якая набрала 60 балаў з 60 магчымых.

“Калі я выйшла на сцэну, спачатку было страшна. Але потым я адчула нечую падтрымку. Можа, мне дапамог Бог. Нібы нехта крыху ўзнімаў мяне. Гэта было неверагоднае пачуццё, нібы пачыналі расці крылы…” — расказала нам пасля канцэрта Вольга.

У поспеху дзяўчыны, безумоўна, ёсць заслуга і педагога па вакале. Вольга прызналася: “Калі я ўпершыню пачула песню, што прапанавала мне Кацярына Аляксандраўна Папова, педагог па вакале, які працуе са мной на “Звонкай раніцы”, крыху разгубілася, бо песня не спадабалася. А не спадабалася таму, што я ніколі не спявала ў такім стылі. У маім рэпертуары дагэтуль былі толькі лірычныя творы, энергію якіх хацелася перадаваць зале. І пэўны час я не магла “ўпецца” ў гэтую песню. Неяк падчас заняткаў я нават папрасіла педагога замяніць мне песню, але сяброўка, што займалася разам са мной, запэўніла, што песня добра атрымліваецца. “Яна табе падыходзіць,” — сказала яна. І Кацярына Аляксандраўна падтрымала, сказаўшы, што я “вазьму” гэтую песню. Відаць, гэта дапамагло мне настроіцца на работу над гэтым цудоўным творам, і з цягам часу мінусы сталі плюсамі. Галоўнае — адчуць музыку, песню, а потым перадаць гэта слухачам.

Выканаўшы песню, я пачула, як “Шэсцьдзясят!” спачатку сталі выкрыкваць гледачы, а потым аб’явілі і афіцыйны вынік: “Шэсцьдзясят балаў!”. Спачатку я не паверыла і пэўны час пасля канцэрта была крыху ў шоку: невысокі вынік (35 балаў) у першым этапе і раптам 60 у другім… Я ледзь не плакала ад радасці. Мне было вельмі прыемна, што мяне ўбачылі, а я змаг ла ўсё як мага лепш перадаць.

Зараз у трэцім этапе, калі мы будзем выконваць кампазіцыі ў ансамблі, трэба будзе вельмі пастарацца… Конкурс яшчэ не заканчваецца, і варта яшчэ добра папрацаваць. Мне зараз трэба даказаць, што мой поспех — гэта не збег абставін, а заканамернасць. І нават калі я не апынуся ў ліку пераможцаў, я буду ведаць, што я сваімі намаганнямі нечага дасягнула”.

У суботу, 28 студзеня, у 17.20 і 20.00 адбудуцца справаздачныя канцэрты трэцяга этапу, на якіх канкурсанты выканаюць песні ў ансамблі. Для юных выканаўцаў гэта самы адказны этап, бо ён ацэньваецца найвышэйшым балам: кожны член журы можа ацаніць выступленне 12 баламі. Галасаванне будзе праходзіць з выкарыстаннем сістэмы інтэрактыўнага галасавання на абсталяванні, прадастаўленым кампаніяй “Вучпрамтэхна”.

Ад таго, як фіналісты пакажуць свой талент і сваю работу над матэрыялам на апошніх справаздачных канцэртах конкурсу, будзе залежаць, наколькі зменіцца дзясятка лідараў. Пакуль што яна выглядае такім чынам:

Злаціслава Нечуйвіцер (№ 20) — 96 балаў,

Ксенія Вашчанка (№ 18) — 95 балаў,

Вольга Даніленка (№ 35) — 95 балаў,

Марыя Дубіна (№ 47) — 94 балы,

Юлія Жыдкая (№ 21) — 94 балы,

Вольга Камінская (№ 06) — 92 балы,

Ала Казакова (№ 16) — 91 бал,

Алена Важнік (№ 09) — 91 бал,

Арцём Саладуха (№ 45) — 91 бал,

Павел Паклонскі (№ 25) — 91 бал.

Да самага гала-канцэрта захаваецца і яшчэ адна інтрыга: адзін з членаў журы — кіраўнік конкурсу (прадзюсар) — абвесціць суму балаў, якія ён паставіў кожнаму з канкурсантаў. Гэтая сума будзе дабаўлена да агульнай колькасці балаў і можа істот на паўплываць на вынікі конкурсу. Цікава, ці атрымае хто ад прадзюсара максімальных 30 балаў (8 — за першы этап, 10 — за другі і 12 — за трэці)?

Канчатковыя вынікі конкурсу будуць абвешчаны падчас гала-канцэрта, які пачнецца 30 студзеня ў 20 гадзін. Менавіта тады стануць вядомыя імёны 10 пераможцаў, а таксама ўладальнікаў спецыяльных узнагарод ад арганізатараў конкурсу. Будзе, канечне, названы і ўладальнік гран-пры — чатырохдзённай паездкі ў Кіеў ад турыстычнай кампаніі “МАТЭП-90”.

Нагадаем, што анлайн-трансляцыі справаздачных канцэртаў ажыццяўляюцца на тэхнічнай базе аднаго з арганізатараў конкурсу — аператара 3G-сувязі Diallog. Іх можна паглядзець на сайце конкурсу www.zr.ng-press.by.

Таксама да 12 гадзін 30 студзеня доўжыцца смс-галасаванне. На кароткі нумар 7755 вы можаце адправіць паведамленне з нумарам канкурсанта. Памятайце, галасаванне платнае (кошт аднаго смс-паведамлення — 2500 рублёў для абанентаў Life:), 1900 рублёў — для абанентаў Velcom і МТС, 600 рублёў — для абанентаў Diallog).

Уладзімір ФАЛАЛЕЕЎ.

На надвор’е не глядзі — лепш спявай па-беларуску!
Паўночны вецер абпальвае твар – ішла супраць патоку. Не сагравала позняе сонца. Паветраная мелодыя аглушала. Парывістыя, празрыстыя, халодныя языкі віхуры адрывалі ад зямлі, здавалася: яшчэ крок — і палячу… Завярнула за вугал. Вецер, апошні раз стукнуўшы ў спіну, адступіў. Цяплейшымі сталі жоўтыя прамяні, а само сонца — ярчэйшым. Яно грэла 190-ю школу. Калі ўвайшла ў будынак, там гучала музыка… Не мелодыя восені. Гэта лілася музыка не адыходзячай, а вечнай вясны-Беларусі…

— Наша асноўная мэта — даць веды. Дэвіз, пад якім працуем: праз веды і творчую актыўнасць да захавання нацыянальнай культуры. Веды — гэта асноўнае, але трэба яшчэ выхаваць чалавека так, каб ён любіў Радзіму, аддана ёй служыў. А адкуль пачынаецца любоў да спадчыны? З бацькоўскага ганку, — распавядае Людміла Міхайлаўна Шыцік, дырэктар школы № 190 г. Мінска.

У гэтай адукацыйнай установе беларускі клас ёсць у кожнай паралелі. Там усе прадметы, як вы ўжо здагадаліся, рабяты вывучаюць на роднай мове: і алгебру, і фізіку, і сусветную гісторыю. Пытаешься: “А чаму не на рускай? Навошта ўскладняць?”. Усё проста: дзеці жадаюць ведаць беларускую мову, валодаць ёю, а не толькі разумець.

— Шкада, што няма беларускага асяроддзя. А калі так — то і практыкі няма. Але ў нашай школе пашырэнне гэтага асяроддзя ідзе праз пазакласную работу. Усе лінейкі, бацькоўскія сходы, ранішнікі, святы праходзяць на роднай мове. Увогуле, для таго, каб размаўляць па-беларуску, трэба чытаць кнігі, часопісы, газеты, глядзець тэлевізійныя праграмы на роднай мове. Галоўнае, каб апошнія былі цікавымі, зразумелымі, — дадае Людміла Міхайлаўна.

А яшчэ у школе ўзнаўляецца навукова-практычная дзейнасць у накірунку літаратуры і мовы. Вучні ўдзельнічаюць у студэнцкіх чытаннях, атрымліваюць дыпломы.

Ці чулі: 190-ю музычнай называюць. І невыпадкова, бо тут і фартэпіяна, і скрыпка, і гітара, і баян. Ёсць і аркестр народных інструментаў “Крынічка”, ансамблі сучаснага танца “Жарт” і беларускай музыкі і песні “Дабрадзея”, фальклорны калектыў “Забава”. Нядаўна была адноўлена радыёгазета!

— Музыкантаў рыхтуем моцных. У нас не гурткі, а дадатковая адукацыя. Дзеці прахо дзяць усе спецыяльныя дысцыпліны. Потым рабяты без цяжкасцей паступаюць у музычнае вучылішча, універсітэт культуры і мастацтваў. Атрымліваецца, што ў нас музычная школа ў сценах… школы, — адзначае педагог-арганізатар Марына Генадзьеўна Ганчарова.

Але не толькі сваёй “музычнасцю” славіцца 190-я! Здароваму ладу жыцця, спорту тут таксама надаюць вялікае значэнне. Вынікі працы радуюць. Так, лідарства ў гарадскіх і рэспубліканскіх турнірах трымае турыстычны клуб “Зніч”. Яго ўдзельнікі не толькі гонар школы, але і ўсяго Першамайскага раёна сталіцы!

На базе гэтай жа ўстановы адукацыі функцыянуе Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Першамайскага раёна г. Мінска. Сумесна з ім 190-я наведвае Цэнтр карэкцыйнага развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі адхіленнямі з дабрачыннай праграмай “Возьмемся за рукі, сябры”. З падобнымі канцэртамі вучні прыходзяць у госці і ў бліжэйшыя паліклінікі, дзіцячыя дамы.

— У нашым раёне мы адны з першых у межах акцыі “Дом без адзіноты” пачалі супрацоўнічаць з дзіцячым домам № 2. Дапамагаем усім, што ў нашых сілах. У школе ёсць атрад “Міласэрнасць”, які прымае ў гэтым актыўны ўдзел. А ў мінулым навучальным годзе ён са сваёй праграмай “Ад сэрца да сэрца” стаў лепшым у горадзе, — патлумачыла Марына Генадзьеўна.

Цікавыя і агульнашкольныя мерапрыемствы 190-й. Напрыклад, так званыя калектыўна-творчыя справы. “Што гэта?”, — спытаеце. Сэнс у тым, што кожны клас працуе на зададзеную тэму. У мінулай чвэрці калектыўна-творчая справа называлася “Прывітанне, восень!”. Дык вось пачатковая школа стварала выставу вырабаў з прыродных матэрыялаў; 5-я класы праводзілі паэтычны вечар “Рудая сяброўка”; 6-м трэба было распавесці аб якім-небудзь беларускім народным восеньскім свяце; 7-я, 8-я, 9-я працавалі адразу па трох накірунках. Спачатку хлапчукам і дзяўчынкам трэба было “змайстраваць” сукенку “Каралева Восень”, затым — стварыць восеньскі букет, а напрыканцы — прадставіць канцэртны нумар на зададзеную тэму. Больш за ўсё пашанцавала 10-м і 11-м класам: на выніковым мерапрыемстве “З рогу ўсяго многа” рабяты дэманстравалі і смакавалі стравы нацыянальнай кухні! У гэтай чвэрці дзяўчат і юнакоў чакае новая калектыўна-творчая справа — “Здаровым быць выдатна!”.

Якая б добрая ні была школа, але калі ў ёй няма музея… У 190-й ён ёсць! Ды яшчэ які! Школьны краязнаўчы музей “Спадчына”. Прадметы сабраны рукамі настаўнікаў і вучняў. Але самае незвычайнае, што музей не статычны…

— На вялікія святы, мерапрыемствы мы вывозім экспанаты і паказваем іх жыхарам сталіцы. Дзеці ў гэтым выпадку выступаюць у якасці экскурсаводаў. Таксама музейныя прадметы «ўдзельнічаюць» у школьных пастаноўках, — падводзіць вынік Марына Генадзьеўна Ганчарова.

Дар’я Курганава. Фота аўтара.

Ёсць пытанне

Як вы лічыце: чаму мы часцей размаўляем на рускай, а не на беларускай мове?

Людміла Міхайлаўна Шыцік, дырэктар:

— Я ўпэўнена ў тым, што былі, ёсць і будуць людзі, якія сваё роднае слова пранясуць праз стагоддзі. Для мяне самае галоўнае, каб паважалі культуру. Не трэба прымушаць гаварыць на маёй роднай мове, я і сама буду яе берагчы, размаўляць на ёй, прапагандаваць сваім дзецям, унукам.

Аляксей Сакаў, 11 “А”:

“Мозг” класа, захапляецца гісторыяй, хоча стаць археолагам.

— На працягу 200 гадоў Беларусь знаходзілася ў складзе Расіі, адпаведна, руская мова стала нашай. Сёння мы на ёй і размаўляем.

Сямён Петрушэня, 11 “А”:

Адзін з самых актыўных удзельнікаў турыстычнага клуба “Зніч”.

— Быў СССР, і ўсе размаўлялі на рускай мове. Цяпер працягваюць.

Аляксандра Мурашка, 11 “А”:

Актывіст школьнага жыцця.

— Мы гаворым на рускай мове, таму што гэта закладзена вельмі даўно. Калі б раней усе размаўлялі па-беларуску, то і сёння б гаварылі.

Анастасія Дзятко, 6 “Б”:

Член БРПА, удзельніца школьных канцэртаў.

— Руская больш зразумелая, але я б, напэўна, хацела гаварыць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці.

Дар’я Галінтоўская, 6 “А”:

Член БРПА, «па-вар’яцку» любіць свайго пудзеля Абрыкосіка.

— Ва ўсіх арганізацыях, дзе працуюць нашы бацькі, гавораць па-руску. Калі дарослыя размаўляюць на рускай, то і дзеці таксама.

Мікіта Палякевіч, 5 “А”:

Актыўны, спартыўны, добры, жыццярадасны. На працягу сямі гадоў захапляецца бальнымі танцамі. На апошнім конкурсе “Дэнс Фэшн” заняў 15-е месца з 44-х.

— Цяпер большасць гаворыць на рускай. Гэта звычка.

Анастасія Абраменкава, 6 “А”:

Член БРПА. Захапляецца кіналогіяй. Вельмі любіць жывёл: дома тры сабакі і кот. Акрамя гэтага — хэндлер на выставах. З Мікітам Палякевічам — пара вядучых на школьных канцэртах.

— На якой мове гавораць бацькі, на такой і дзіця. У транспарце звычайна чуеш сумесь рускай і беларускай. Родная мова вельмі прыгожая і таму павінна быць чыстай.

Ад малака да сыру
Часам, калі мы ў дрэнным настроі, калі ўсё надакучыла бязмежна і беспаваротна, душа просіць чагосьці сапраўднага, да геніяльнасці простага… Канечне, можна пагартаць добрую кніжку, якую ведаеш ужо амаль на памяць, можна паслухаць “вечную” музыку, што ніколі не надакучвае, а можна… выпіць шклянку чароўнай вадкасці, з якой калісьці ўсё пачалося…

Я пра малако. Вядома, не тое, што прадаецца ў магазінах, а сапраўднае, якое нашы продкі пілі з-пад кароўкі. І не трэба смяяцца: для шчырага беларуса спажываць малако, можна сказаць, справа гонару. Гэта своеасаблівы тэст на чысціню крыві. Па тым, ці прымае арганізм малако, можна меркаваць, наколькі ты беларус. Кажуць, генетычна жыхары Афрыкі, Азіі, Паўднёвай Амерыкі і некаторых рэгіёнаў Еўропы не могуць засвойваць малако. Лактоза (малочны цукар), якая змяшчаецца ў гэтым прадукце, поўнасцю пераварваецца толькі ў беларусаў, жыхароў усходняй часткі Расіі і Паўночнай Еўропы. Усе астатнія насельнікі планеты могуць толькі марыць аб тым, каб без праблем для страўніка выпіць кубачак сырадою.

Так што не будзем забывацца аб гэтай сваёй цудоўнай нацыянальнай асаблівасці і ўзгадаем малочныя справы нашых продкаў, а менавіта, што можна з гэтага прадукту зрабіць, каб і самім паласавацца, і суседзяў пачаставаць без праблем для іх здароўя.

Запрашаем на майстар-клас ад продкаў!

Робім смятану…

Нам спатрэбіцца малако, тое, якое штодня атрымлівалі нашы бабулі, падаіўшы каровак.

Слоік з сырадоем яны ставілі ў прахалоднае месца і чакалі. Праз пэўны час ён павінен раздзяліцца на дзве часткі. Знізу будзе знаходзіцца ўласна малако, а зверху — вяршкі. Яны больш тлустыя, густыя і салодкія.

Вяршкі можна выпіць, дадаць у гарачыя напоі, выкарыстаць для прыгатавання торцікаў ці пірагоў, а можна пакінуць у спакоі, каб скіслі, і атрымаць сапраўдную густую хатнюю смятану.

Такім чынам, з вяршкамі мы разабраліся, але ў нас ёсць яшчэ амаль поўны слоік малака!

Пачакаем, пакуль яно скісне. Вось цяпер можна смела напаіць дзяцей Афрыкі без шкоды для іх здароўя — гэта раз! Зрабіць суперкарысны тварог — гэта два.

…тварог

Беларускі хатні тварог (сёння яго часам прадаюць вяскоўцы на рынках і кірмашах) лічыўся лепшым варыянтам гэтага прадукту ў царскай Расіі яшчэ ў XVII стагоддзі. Ужо не ведаю, чаму гэта нашы суседзі не маглі самі зрабіць такі тварог… Тут жа ўсё да смешнага проста.

Для прыгатавання супер-пупер-тварагу нам спатрэбіцца кіслае малако. Яго варта трошкі падагрэць на агні, каб “падтапілася”, а тварог пачаў аддзяляцца ад сыроваткі. Вы яе адразу пазнаеце — яна празрыстая і злёгку зеленаватая на выгляд. Цяпер пераліваем нашу вадкасць у трохкутны мяшэчак-клінок: зверху шырокі, а знізу вузенькі. Вешаем яго на шнурочак над вядром і чакаем. Паступова сыроватка працячэ скрозь тканіну, а ўнутры застанецца толькі сапраўдны, самы найлепшы ў свеце тварог!

А калі наш клінападобны мех, поўны тварагу, выкласці на сподачак, зверху накрыць яшчэ адным і прыціснуць вялікім камянём, атрымаецца клінковы сыр. Вельмі раю пакаштаваць — будзе це здзіўлены. Шчыра кажучы, у дзяцінстве клінковы сыр я ненавідзела ўсім сэрцам — ён падаваўся мне кіславатым і да таго ж крышыўся ў руках. Але варта было яго падсмажыць на патэльні… Карацей, у чыстым выглядзе гэты сыр — на аматара. Але ў салатах і іншых складаных стравах ён “іграе” зусім па-новаму.

…масла

Нам патрэбны смятана і бойка — драўляная бочачка з накрыўкай, у якой — дзірка, куды прасоўваецца таўкачык з крыжавінай на канцы. Сюды льецца смятана, якую мы здабылі шляхам квашэння вяршкоў. Цяпер узбіваем яе таўкачыкам уверх-уніз, уверх-уніз. Справа нялёгкая! Стамляюцца рукі. Праз пяць хвілін думаеш толькі аб тым, калі ж гэты кашмар нарэшце скончыцца.

Цяжка сказаць. У залежнасці ад тлустасці смятаны “катаванні” могуць працягвацца больш або менш. У любым выпадку — настройвайцеся прыкладна на гадзіну бесперапыннай працы і суцяшайце сябе тым, што масла здабываць нам, у адрозненне ад нашых продкаў, даводзіцца ой як рэдка.

Парада: смятана павінна залівацца ў бойку халоднай, інакш масла атрымаецца занадта пышным — будзе мець вялікі аб’ём, але на зрэзе акажацца наздраватым, “пустым”.

Праз пэўны прамежак катаванняў атрымаецца тое, што мая бабуля называе “маслянкай”. Гэта яшчэ не зусім тое, што трэба, але мы ўжо на парозе поспеху. Выбіраем з бойкі кавалачкі масла, кладзем у халодную ваду і вымешваем.

Масла з бойкі мае дзіўны выгляд: яно хутчэй нагадвае жоўценькія кропелькі і ашмёткі. Але ў працэсе вымешвання гэтай масы ў халоднай вадзе яна паступова ачысціцца і саб’ецца ў камяк. Калі трэба, “вымыйце” масла не ў адной вадзе.

Музей з прысмакамі

Няма магчымасці адправіцца да бабулі ў вёску на сырадой? Калі ласка, у музей! На базе Слуцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа перапрацоўчай прамысловасці дзейнічае адзіны ў рэспубліцы музей малака. Спачатку вам прадэманструюць этнаграфічную экспазіцыю, а затым экскурсія прывядзе да здабыткаў сучаснасці.

Даведаецеся аб спосабах прыгатавання і захоўвання сыраквашы, сыру і іншых малочных варабаў. Частка экспанатаў прысвечана гісторыі малака, пачынаючы з даўніх часоў і заканчваючы сучаснасцю.

Віталіна Голуб

А калі наш клінападобны мех, поўны тварагу, выкласці на сподачак, зверху накрыць яшчэ адным і прыціснуць вялікім камянём, атрымаецца клінковы сыр. Вельмі раю пакаштаваць — будзе це здзіўлены. Шчыра кажучы, у дзяцінстве клінковы сыр я ненавідзела ўсім сэрцам — ён падаваўся мне кіславатым і да таго ж крышыўся ў руках. Але варта было яго падсмажыць на патэльні… Карацей, у чыстым выглядзе гэты сыр — на аматара. Але ў салатах і іншых складаных стравах ён “іграе” зусім па-новаму.

Сустрэчы ў новым фармаце
Шаноўныя прыхільнікі “Раніцы”!

У хуткім часе адбудзецца новае нараджэнне вашай любімай газеты! Спадзяёмся, што першая беларускамоўная інтэрнэт-газета для падлеткаў са знаёмай назвай “Раніца” будзе не толькі захоўваць традыцыі друкавага выдання, але і радаваць чытача новымі цікавымі праектамі.

Адным з такіх праектаў стаў конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца”, з якім на пачатку гэтага года “Раніца” ўжо знаёміла сваіх чытачоў.

Як і ў мінулы раз, па раённых цэнтрах пройдуць кастынгі праекта, а ў студзені 2012 года 50 фіналістаў у НДЦ “Зубраня” будуць змагацца за тытул уладальніка гран-пры.

Арганізатары конкурса спадзяюцца, што новы праект будзе не менш цікавы, чым папярэдні. Тым больш, што канкурсантаў чакае шэраг змен у парадку правядзення конкурсу. Але ўжо сёння мы можам сказаць, што кастынгі запланаваны ў наступных гарадах Беларусі:

8 лістапада —Лагойск (пачатак у 10.00), Лепель (пачатак у 16.00);

9 лістапада — Паставы (пачатак у 10.00), Іўе (пачатак у 16.00);

10 лістапада — Масты (пачатак у 14.00);

11 лістапада — Пружаны (пачатак у 10.00), Ляхавічы (пачатак у 16.00);

14 лістапада — Бялынічы (пачатак у 14.00);

15 лістапада — Слаўгарад (пачатак у 14.00);

16 лістапада — Добруш (пачатак у 10.00), Светлагорск (пачатак у 16.00);

17 лістапада — Старыя Дарогі (пачатак у 14.00).

Парадак правядзення конкусу і дакладная інфармацыя пра кастынгі будзе змешчана на сайтах “Раніцы” і “Переходного возраста”, а таксама на старонках “Настаўніцкай газеты” 22 кастрычніка бягучага года.

“Без білета” вярнуліся ў СССР
І ўсё дзеля таго, каб зняць кліп на песню “Байканур 66”.

Зразумела, што падарожжа ў мінулае было здзейснена не на машыне часу, а дзякуючы Матвею Сабураву, які і экранізаваў кампазіцыю групы пра савецкае дзяцінства. Рэжысёр задумаў кліп як гісторыю пра пяцёрку сяброў, прыехаўшых у вёску на канікулы. Дзея кліпа адбываецца як быццам бы напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Кліп быў “ажыўлены” пры дапамозе “Запарожца” колеру банана, элегантнага двухкасетніка, адзення таго часу і інш.

Здымкі “Байканура 66” прайшлі напрыканцы жніўня ў мястэчку Белая Царква, што на Віцебшчыне. Дарэчы, трапіць у мінулае разам з “безбілетнікамі” выпала магчымасць і фанатам групы, якія былі задзейнічаны ў кульмінацыйным моманце роліка пад кодавай назвай “вясковая дыскатэка”.

Прэм’еру кліпа чакайце 26 верасня.

Наталля САХНО.

Земфіра будзе “жыць” у мініяцюры
Самая вядомая і папулярная рок-спявачка гучна заявіла, што альбом, над якім яна зараз працуе, — апошняя стандартная пласцінка. Чаму так? Аказваецца, усё з-за таго, што дзяўчынка-скандал паддалася модзе і вырашыла падладзіцца пад апошні піск музычнай індустрыі — выпуск песень у фармаце міні.

“Гэта мой апошні альбом у буйным фармаце, але калі я ў далейшым і надумаюся выпускаць песні, то іх вы ўбачыце толькі ў міні-версіі, — прызнаецца Земфіра. — І я не буду, нібыта вар’ятка, кантраляваць кожную стадыю напісання тэксту, і перапынкі паміж выпускам песень не будуць занадта доўгімі, а, з драматургічнага пункта гледжання, у мяне будзе больш магчымасцей выказацца. Тым не менш галоўнае сёння — час. І ён дыктуе свае правілы. Менавіта па гэтай прычыне альбомы зараз мала каго цікавяць. Справа ў тым, што людзі захоўваюць у свае тэлефоны, айподы адну-другую песню і нясуцца далей. Таму і я раблю гэтак жа, як і яны”.

Але гэта далёка не ўсе сюрпрызы, падрыхтаваныя рокершай для сваіх прыхільнікаў. У хуткім часе спявачка адмовіцца і ад выпуску кліпаў. Уся ўвага Земфіры будзе сканцэнтравана на рабоце над відэаматэрыяламі для канцэртаў.

Але на дадзены момант артыстка з галавой паглыблена ў працу над апошнім вялікім студыйным альбомам.

“Уся праблема заключаецца ў тым, што я, запісваючы альбом, многім займаюся сама, — дзеліцца Земфіра. — Альбом будзе аўтарскім, таму я кантралюю ўсё, што толькі атрымліваецца. Не буду гаварыць, калі фанаты змогуць набыць пласцінку, таму што сама не ведаю. Але ўсяму свой час”.

Між іншым, каб, напэўна, назаўжды развітацца з цяперашняй музычнай дзейнасцю, спявачка плануе ўжо гэтай восенню арганізаваць тур па гарадах Расіі і Еўропы, пасля завяршэння якога вернецца ў Маскву і працягне працаваць над саўндтрэкам да новага фільма папулярнай і скандальнай актрысы Рэнаты Літвінавай.

Наталля САХНО.

Гэта чароўнае слова — ГЕРЛЕН…
Пяць пакаленняў парфумераў Guerlain з нязменным поспехам “апраналі” прыгажунь у самыя элегантныя водары. Пачалася гісторыя знакамітага дома Guerlain на маленькай парыжскай вулачцы Рывалі, дзе ў 1828 годзе першы “нос” будучага брэнда П’ер-Франсуа-Паскаль Герлен адкрыў свой парфумерна-касметычны магазін.

П’ер-Франсуа захапляўся хіміяй; не камерцыйны бок прадпрыемства, а бясконцыя эксперыменты па складанні водараў натхнялі яго. Першы ж прапанаваны парыжанам адэкалон быў сустрэты вельмі добразычліва — у Герлена з’явіліся ўсе шансы з часам стаць прызнаным парфумерам. І зоркі яго не падманулі…

Каралеўскі парфумер

У 1853-м П’ер Герлен набыў новы статус. На вяселле Напалеона III і іспанскай арыстакраткі Яўгеніі Манціха ён прыйшоў не з пустымі рукамі. Вялікі “нос” паднёс нявесце водар Eau de Cologne Imperiale. Флакон быў упрыгожаны залатымі пчоламі — знакам Меравінгаў. Просты і элегантны букет размарына, лімона, флердаранжа, лаванды і бергамота зачараваў не толькі імператрыцу — на працягу ўжо 180 гадоў жанчыны прыходзяць ад яго ў захапленне. Пакарыўшы каралеўскую сям’ю, П’ер-Франсуа стаў афіцыйным пастаўшчыком Яго Вялікасці. І акрамя таго, атрымаў дазвол зрабіць пчол і соты эмблемай сваёй маркі.

З часам справа перайшла ва ўмелыя рукі Эмэ Герлена, сына П’ер-Франсуа-Паскаля, з якім звязана рамантычная гісторыя. Паводле легенды, расстанне з нейкай цудоўнай англічанкай увасобілася ў авангардным водары Jicky, дзе змяшаліся натуральныя кветкавыя ноты і сінтэзаваныя інгрэдыенты. Так з’явіліся першыя ў сусветнай парфумернай гісторыі духі, галоўнай асаблівасцю якіх стала знакамітае “раскрыццё” ў тры этапы. Водар карыстаўся вялікім поспехам і ў мужчын, і ў жанчын, але ў выніку стаў жаночай парфумай.

Усходазнаўства

Адным з самых яркіх і таленавітых “насоў” Guerlain можна з поўным правам назваць пляменніка Эмэ — Жака. Не маючы ніякай цікавасці да гандлю, ён, як і яго дзед, з галавой акунуўся ў стварэнне новых кампазіцый і ў 16 гадоў прыдумаў свой першы водар. Жака асабліва займала ўсходняя тэма — так з’явіліся легендарныя духі Mitsouko (у перакладзе з японскай — “таямніца”). У 1925-м свет убачылі Shalimar — духі, якія да нашага часу ўваходзяць у дзясятку лепшых у свеце. Водар быў названы ў гонар чароўнага індыйскага саду. У гэтым садзе развівалася гісторыя кахання шаха Джахана і прынцэсы Мутмаз, у гонар якой быў узведзены знакаміты Тадж-Махал. У 1955 годзе Жак разам з унукам Жан-Полем выпусціў Ode. Вялікая парфумерная імперыя пераходзіла ў рукі новага творцы. Спадчыннік дынастыі шмат падарожнічае па розных краінах у пошуках экзатычных інгрэдыентаў. Яму ж належаць плантацыі іланг-іланга на востраве Маёта і завод па вытворчасці эфірных алеяў у Тунісе: там робяць сыравіну высокай якасці. Жан-Поль стварае навінкі раз у 3-4 гады — і заўсёды паспяхова: нязменна папулярныя Eau de Guerlain, Champs-Elysses, Eau de Cologne 68.

У 1994 годзе Guerlain стаў часткай канцэрна LVMH, але Жан-Поль працягвае кансультаваць і тварыць. У 1999 годзе Guerlain запусціў цэлую лінію водараў, якія сталі фаварытамі многіх вытанчаных жанчын. Гэта Aqua Allegoria — цэлая гама свежых і рамантычных гісторый, пры дапамозе якіх можна паведамляць свету пра свае перажыванні і настроі. Дзёрзкі, яркі, вельмі паспяховы водар Guerlain Insolence, які з’явіўся ў 2006 годзе, кажа пра тое, што сямейныя традыцыі Guerlain па-ранейшаму непарушныя.

Культ прыгажосці

Самы галоўны сакрэт гэтага знакамітага парфумернага дома просты і вечны адначасова: захапленне жаночай існасцю і прыгажосцю, яе абагаўленне праз арамат і асаблівы стыль адкрыцця чарговага новага водару… Ды і стварэнне кожнай парфумы пачыналася з гісторыі жанчыны — Сара Бернар, імператрыца Яўгенія, Брыджыт Бардо, таямнічая японка Міцука, нікому не вядомая англічанка Жыкі, Катрын Дэнёў… І гэты спіс можна працягваць да бясконцасці. Але ці патрэбна? Жанчына — гэта водар, водар — гэта Жанчына!.. Усё проста, калі гэта Герлен.

Вольга НЕСЦЕРАВА.

Хлопцы і доўгія валасы
Якая прычоска павінна ўпрыгожваць галаву хлопцаў? Калі папрасіць уявіць возбраз мужчыны, то большасць людзей намалююць у сваёй галаве высокага мускулістага чалавека з кароткай стрыжкай. Бо менавіта кароткая стрыжка самая зручная для хлопца, менавіта кароткія валасы падыходзяць да любога выпадку ў жыцці — ад школы да арміі і вяселля. Аднак ёсць нямала прадстаўнікоў моцнай паловы, якія носяць даўжэйшыя валасы, чым у шматлікіх дзяўчат. Што прымушае іх, наперакор меркаванню грамадства, перастаць падстрыгаць шавялюру? Разгледзім варыянты.

1. Сувязь з музыкай. Асабліва гэта датычыцца метала, фолка і ўсіх адгалінаванняў ад іх. Ужо сама культура гэтай музыкі прымушае выглядаць па-асабліваму, і валасы — значная частка вобразу. Заўважым, што амаль усе удзельнікі нефармальных гуртоў носяць доўгія локаны — гэта і пратэст стэрэатыпам, і жаданне дэманстраваць сваю свабоду, і выдатная магчымасць “трэсці” галавой падчас канцэртаў.

2. Рыцарская культура. Рыцары насілі доўгія валасы ў знак адданасці Хрысту і да прыкладу Самсона, які лічыў, што ўся яго сіла — у валасах. З тых часоў прайшло ўжо нямала гадоў, але і сёння дзейнічаюць сучасныя рыцарскія клубы. Асноўныя ўдзельнікі клубаў — маладыя хлопцы, якія наладжваюць падабенствы рыцарскіх турніраў, толькі з той розніцай, што тут не ставіцца мэта знішчыць свайго праціўніка. Вобраз рыцара — ідэал для ўдзельнікаў клуба. Яны пераймаюць рыцарскія манеры, паводзіны, вопратку, а таксама, доўгія валасы.

3. Пратэст. У пераходным узросце большасць падлеткаў робіць неардынарныя крокі. Хтосьці мяняе стыль адзення, хтосьці становіцца грубым і “калючым”, а некаторыя проста пачынаюць адрошчваць валасы. Менавіта так юнакі жадаюць вылучацца сярод іншых. Такім жа чынам яны паказваюць бацькам, што могуць самі прымаць рашэнні наконт сваёй знешнасці.

4. Каханне. Часам менавіта дзяўчыне падабаюцца доўгія валасы. А калі хлопец можа для каханай і зорку з неба дастаць, і пераплыць акіян, то адрасціць валасы — справа зусім простая. Тым больш, што ў любы момант іх можна адрэзаць.

5. Проста пасуе. Гэтыя хлопцы не маюць дачынення ні да рыцарскіх клубаў, ні да металістаў. Яны не жадаюць вылучацца, і ў іх няма дзяўчыны, якая прымушае расціць валасы. Проста ў нейкі момант яны зразумелі, што з доўгімі валасамі яны выглядаюць значна прыгажэйшымі. Такія хлопцы робяць шмат намаганняў, каб іх шавялюра выглядала чыстай і дагледжанай. І яны, безумоўна, вельмі любяць сябе і сваю прычоску.

Пытанне аб доўгіх валасах у хлопцаў ніколі не будзе мець адзін правільны адказ. Заўсёды знойдуцца тыя, хто будзе ганарліва ісці і адчуваць, як вецер цярэбіць ім доўгія пасмы, і тыя, хто стане збянтэжана глядзець апошнім услед.

Юлія ЯШЭЎСКАЯ.

“Скрап” на доўгую памяць
Дзе вы хаваеце свае памятныя рэчы? Састарэлыя фотаздымкі, ярлычкі ад любімых сукенак, білеты ў кіно, кавалачкі тканіны, істужачкі, запіскі, пісьмы, выразкі з часопісаў, старонкі з кніг, бірачку з раддома?

Нямногія ў нашай краіне ведаюць мастацтва скрапбукінга, якім займаецца наша сённяшняя госця Кацярына Ізафатава. Яна і расказала пра сваё надзвычай цікавае хобі…

Скрапбукінг — від рукадзельнага мастацтва, які заключаецца ў вырабе і афармленні сямейных або асабістых фотаальбомаў. У перакладзе з англійскай мовы гучыць як “кніга з выразак”. Гэта спосаб захавання сваёй гісторыі або гісторыі сваёй сям’і. Замест звычайнага аповеду ён дазваляе выкарыстоўваць розныя памятныя дробязі, якія мы можам не толькі разглядаць, але нават мацаць. Кожны ліст — адна маленькая гісторыя з жыцця ў выглядзе калажу.

— Значыць, скрапбукінг — гэта стварэнне альбомаў?

— Не зусім так. Скрапбукінг не абмяжоўваецца стварэннем класічных альбомаў. У калекцыях майстроў сустракаюцца таксама альбомы-акардэоны, альбомы ў выглядзе домікаў, альбомы ў выглядзе скрыначак і нават асобныя паштоўкі.

— Ці могуць такія рэчы вытрымаць час і не страціць сваёй прывабнасці, як звычайныя альбомы, куды фотаздымкі ўклейваюцца?

— Скрап-старонкі і скрап-альбомы разлічаны на доўгае захоўванне, таму сама тэхніка выкарыстоўвае адмысловыя матэрыялы, каб з часам не пагоршылася якасць: не пажоўкла папера, не рассыпаліся і не адваліліся фатаграфіі, не дэфармаваліся старонкі і гэтак далей. Усе матэрыялы, з якімі кантактуюць фатаграфіі, павінны быць хімічна нейтральнымі. Такі падыход дазваляе захоўваць фатаграфіі працяглы час.

— Напэўна, кошт такіх матэрыялаў не вельмі танны? Дзе, наогул, ты набываеш іх?

— Так, гэтае хобі не з’яўляецца танным, але купленага хапае надоўга. Купіўшы 4-5 лістоў паперы, можна зрабіць некалькі паштовак, прычым яны могуць нічым не паходзіць адна на адну — як фантазіі хопіць. Наконт матэрыялаў: у нас невялікі выбар. Бывае, што паперу, розныя гузікі, бліскаўкі, спецыяльныя маркеры мне прывозяць з-за мяжы. Там скрапбукінгам пачалі займацца намнога раней, і гандаль для гэтага мастацтва больш развіты. Але, у асноўным, раблю з таго, што ёсць.

— А якія спецыяльныя матэрыялы патрэбны для твайго хобі?

— Па-першае, гэта папера. Для скрапбукінга яна выпускаецца адмысловая. Часцей за ўсё — у фармаце 30х30 см. Гэта каляровая і ўзорная папера, якая можа быць таксама ўпрыгожана бліскаўкамі, лакавымі або аксамітнымі дэталямі. Акрамя паперы, можна выкарыстаць кальку розных колераў і ўзораў, а таксама кардон (у тым ліку гафрыраваны), каляровую паперу, акварэльную паперу, плёнку, крафт-паперу (пакавальную). Я часта ўжываю і цвёрды кардон: напрыклад, для стварэння вокладак і лістоў альбома. Для ўпрыгожвання можна выкарыстаць спецыяльна створаныя наборы аб’ёмных элементаў: брадсы, люверсы, бліскаўкі, часткі “жамчужынак”, гатовыя кветачкі і нарыхтоўкі да іх, аб’ёмныя літары, рамачкі, розныя гузікі, у тым ліку асобныя выпускі ў выглядзе пчолак, сэрцайкаў, зорачак, ключыкаў, рыбак, карон, гадзіннічкаў, ракавінак, кубачкаў, нават акуляраў — такія гузікі не маюць дзірачак або ножкі для прышывання. Таксама я часта карыстаюся і знойдзенымі дома рэчамі: ланцужкамі, ракавінкамі і плоскімі каменьчыкамі з мора, кольцамі ад гадзінніка, плоскімі завушніцамі і тэрманаклейкамі для адзення, банцікамі ад падарункаў, папяровымі сурвэткамі з цісненнем — усё ідзе ў справу. А ў адмысловыя наборы для скрапбукінга ў дадатак да паперы і кардону часцяком укладваюцца гатовыя аб’ёмныя наклейкі, ярлычкі, упрыгажэнні і іншыя дэкаратыўныя элементы. Можна разнастаіць сваю працу малюначкамі, узорамі і надпісамі спецыяльнымі ручкамі, алоўкамі, маркерамі з рознымі эфектамі.

— Каця, а з чаго пачалося тваё захапленне гэтым відам мастацтва?

— У мамы быў юбілей — не ведала, што падарыць. З ранняга дзяцінства я засвоіла, што самы каштоўны падарунак той, што зроблены сваімі рукамі. Хацелася зрабіць нешта сапраўды незвычайнае. Я пачала шукаць. На юбілей пашыла маме пакрывала, якое ўпрыгожыла сваімі фотаздымкамі, часткамі маіх дзіцячых сукенак. Атрымалася прыгожа. Мама нават заплакала. Пасля гэтага і стала асвойваць тэхніку скрапбукінга. Зараз на дні нараджэння да сябровак хаджу толькі са зробленымі ўласнаручна паштоўкамі. У кожную ўкладваю душу, свае адносіны да чалавека. Дзяўчаты смяюцца, маўляў, паштоўкі нават падобныя на адрасата. Прыемна прыносіць ім радасць!

Святлана БУХВАЛ. Фота аўтара.

Happy end “Анімаёўкі”
Наш Магілёў па праву можа называць сябе горадам, дзе абажаюць мультфільмы. Кожны год у верасні яго жыхары гатовы дні напралёт глядзець “маляванае кіно”, фантазіраваць і сустракаць безліч таленавітых гасцей, якія ведаюць, чым пакарыць дзіцячыя і дарослыя сэрцы…

Днямі ў горадзе на Дняпры завяршыўся ХІV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2011”. За пяць — такіх кароткіх для прагляду выдатных мультфільмаў! — дзён гледачы ўбачылі больш за сотню прэм’ер: філасофскіх і рамантычных, удумлівых і лёгкіх, выкананых у самых розных тэхніках анімацыі…

100+11 прэм’ер і не менш сюрпрызаў

Сёлета “Анімаёўка” пабіла ўсе рэкорды — ніколі яшчэ не было столькі краін-удзельніц (20) і столькі заяўленых на конкурс работ — 111 фільмаў ад 50 студый свету. Своеасаблівае дасягненне прадэманстравалі беларускія аніматары: на фестывалі было паказана 11 айчынных работ. Прычым, адна з іх упершыню ад магілёўцаў, ды і назва адпаведная — “Першы ўрок”. Рэжысёр Вячаслаў Сікора расказаў кранальную гісторыю пра паляўнічага, які ў прыцэл ружжа ўбачыў нараджэнне новага жыцця — з’яўленне маленькага ласяняці — і адмовіўся ад палявання…

Для фестывалю арганізатары склалі 6 конкурсных праграм агульнай працягласцю больш за 6 гадзін. Канцэпцыя “Анімаёўкі” простая: свята для ўсіх — ад малога да вялікага. Таму праграма разлічана і на дзяцей, і на дарослых: “Я не чараўнік, я толькі вучуся…”, “Анімаёўка” для самых маленькіх”, “Саюзмультфільм — 75”, “Беларусьфільм прадстаўляе”, “Анімацыя краін свету”, “Аніматары Францыі прадстаўляюць”.

Сюрпрызам для магілёўцаў і гасцей фестывалю стала творчая сустрэча са стваральнікамі расійскага анімацыйнага серыяла “Маша і мядзведзь”: рэжысёрам Дзянісам Чарвяцовым і юнай актрысай Алінай Кукушкінай, голасам якой гаворыць і спявае гарэзніца Маша.

Мультыплікацыйны “Кінематограф”?!

Старшынёй фестывальнага журы “Анімаёўкі” сёлета быў пан Марэк Хадачыньскі, дырэктар польскага фестывалю “Лялька таксама чалавек”. На пытанне, якімі будуць крытэрыі для выяўлення пераможцаў, яшчэ ў самым пачатку мерапрыемства гэты самавіты мультыплікатар лаканічна заўважыў, што нічога экстраардынарнага патрабаваць ад конкурсных работ не стане: “Галоўнае — высокі мастацкі ўзровень! Я мастак, акцёр, і для мяне важна тое, як творчая асоба здолее сябе выказаць”.

І вось пасля ўсіх прыемных праглядаў, сур’ёзных роздумаў і гарачых абмеркаванняў журы вызначыла пераможцаў. Гран-пры “Анімаёўкі-2011” заваяваў фільм польскага рэжысёра Томека Багіньскі з інтрыгуючай для анімацыі назвай — “Кінематограф”. Прыгожа і тонка ён расказвае лірычную гісторыю кахання самавучкі-вынаходніка Фрэнсіса і яго любай жонкі. Здавалася, ён меў усё: дом, шмат вольнага часу і, галоўнае, блізкага чалавека побач — аднак быў проста-такі апантаны вынаходніцтвамі, забыўшы пра ўсё на свеце. Яго “кінематограф” павінен быў стаць пачаткам новай эры, нашмат апярэдзіць братоў Люм’ер, а ў выніку засталася каляровая кінастужка, дзе каханая расказвае, як прыгатаваць яблычны пірог…

Журы адзінадушна прызнала гэты фільм лепшым сярод 34 рэжысёрскіх работ з 17 краін. Дарэчы, у 2010 годзе “Кінематограф” Томека Багіньскі ўвайшоў у спіс 10 паўфіналістаў на намінацыю прэміі “Оскар” у катэгорыі “Лепшы кароткаметражны анімацыйны фільм”.

Дарослыя прызы і дзіцячыя мульцікі

Лепшым фільмам для дзяцей прызнана “Жывая вада” латвійскага рэжысёра Марыса Брынкманіса. Глядацкія сімпатыі сёлетняя “Анімаёўка” аддала стужцы “Курачка Раба” і мінскаму аніматару Уладзіміру Пяткевічу. Спецыяльныя прызы фестывалю дасталіся рэжысёрам з Латвіі, Літвы і Арменіі. Ганаровым “Прызам Майстру” адзначаны ўклад у развіццё анімацыі вядомага расійскага рэжысёра Леаніда Носырава, на рахунку якога нямала вядомых мульцікаў: “Антошка”, “Рыжы, рыжы, канапаты”, “Два вясёлыя гусі”…

Упершыню ў фестывалі прайшла конкурсная праграма “Я не чараўнік, я толькі вучуся”. Са сваімі творчымі ідэямі выступілі 24 студыі з Беларусі і Расіі, дзе мультфільмы робяць самі дзеці. І тут галоўная перамога — у беларусаў! Дыплом першай ступені атрымалі юныя аўтары Аксана Хомчанка, Ігнат Галоенка, Кірыл Барткевіч, Кіра Ліпоўская, Марына Цімафеева, Валодзя Шчарбінін, Саша Янушка, Алін Стралец з дзіцячай студыі “Мы ёсць!”. Пачынаючыя сталічныя мультыплікатары прадставілі фільм “Дзіўныя хлопчыкі”.

…Сустрэчы з аніматарамі, тэатралізаваныя паказы, конкурсы і выставы, майстар-класы па стварэнні мультфільмаў, выдатная праграма і заслужаныя “Хрустальныя алоўкі” — вось такі happy end “Анімаёўкі-2011”. Працяг абавязкова будзе!

Вераніка ШЭЛЕСТ.